Трамвай Fabula

12.10.2017
Поделиться:

Незвычайны трамвай праехаўся па вуліцах Мінска — трамвай Fabula.

Старадаўнія вагоны сталі пляцоўкай для святкавання Дня нараджэння нашага кіраўніка Дзмітрыя Кашкана, якое адначасова стала экскурсіяй па горадзе. Дарэчы, па словах сяброў з «Мінсктранс», гэты трамвай выконваў з намі свой апошні рэйс. Больш на вуліцах Мінска яго не пабачыць — толькі ў музеі. Так што кадры, на якія вы глядзіце, унікальныя. Дзякуй Дзмітрыю за тое, што побач з ім мы становімся часткай яркіх гісторый і цікавых праектаў.