Князь Рыбанька

Клиент:
ФАУНА
Задача:
разработка торговой марки рыбных продуктов
Поделиться:

Задача

Распрацаваць гандлёвую марку прадуктаў з рыбы.

Рашэнне

«Князь Рыбанька» – першы беларускі брэнд у сваёй прадуктовай катэгорыі, створаны на падмурку нацыянальнай гісторыі і культуры.

Ці бачыла шаноўная пані, як вяльможны князь Радзівіл усміхнуўся і назваў мяне рыбанькай?
– Цудоўная суседка, дык і мяне таксама!
– Не дзіўна: усіх светлых пані наш добры князь кліча рыбанькамі…
Ці часта вам прыходзілася бачыць адмысловы беларускі тэкст на ўпакоўцы рыбы? Цяпер смела кажыце, што сустракалі такую з’яву!

Як падтрымаць і развіць у беларусах нацыянальную самасвядомасць? Мы вырашылі, што з’яўленне сапраўдных беларускіх гандлёвых марак, асабліва ў сектары FMCG, – гэта просты, дзейсны і яскравы крок у гэтым напрамку. Так і нарадзіўся наш «Князь Рыбанька».

У аснове канцэпцыі – гістарычны кантэкст, што ўвасобіўся ва ўсіх элементах гандлёвай маркі, цалкам пабудаваных на шэрагу культурных асацыяцый і рэмінісцэнцый.

Назва «Князь Рыбанька» – прыклад моўнай гульні, якая ў адным дыскурсе звязвае прадуктовую катэгорыю і легендарную гістарычную асобу. Такі ход дазваляе на спажывецкім узроўні весці прамоцыю беларускай нацыянальнай ідэі. Тым больш, што ўся прадукцыя брэнда – ад селядца да чырвонай рыбы – была любімай у шляхецкім асяроддзі.

Выразная і каларытная з семантычнага пункту гледжання назва мае таксама неаднародны і багаты фанетычны склад: «Рыбанька» гучыць мякка і мілагучна, а цвёрдае і высакароднае «князь» дабаўляе нэйму шляхетнасці і амбітнасці.

Nota Bene

Князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702–1762), адзін з найслаўнейшых магнатаў беларускай зямлі, быў надзвычай актыўнай і амбітнай асобай. На яго рахунку безліч важных дзеяў: заснаванне мануфактуры шаўковых паясоў у Слуцку, шкляных мануфактураў у Налібоках і Урэччы, стварэнне прыватнага тэатра і г. д. Не меншую вядомасць князь атрымаў за жыццялюбнасць і шырыню душы, што праяўляў на пірах і застоллях. Многія яго здзяйсненні зніклі ў смузе стагоддзяў, але каларытны і непаўторны зварот “Рыбанька” застаўся з намі як напамін пра слаўныя часы нашай гісторыі.

Гульня словаў і сэнсаў падтрымліваецца і працягваецца ў слогане «Рыба, што княжыць на стале». Дзякуючы яму назва раскрываецца яшчэ больш, усталёўваючы дадатковыя эмацыянальныя акцэнты на якаснай адзнацы прадукцыі. Дзеяслоў «княжыць» падкрэслівае статутнасць брэнда, надае яму асаблівую «прэміяльнасць».

Лагатып прадстаўляе сабой назву і слоган, якія размяшчаюцца на плашках рознай формы. Шрыфтавая работа і форма плашак узмацняюць гістарычны кантэкст праекта.

Дызайн упакоўкі прадукцыі «Князь Рыбанька» – гэта ўнікальная аўтарская ілюстрацыя, выразная, поўная добрага гумару і павагі да нашага выбітнага земляка. Не меншая ўвага надаецца і каларыстычнаму рашэнню: выкарыстаныя адценні і патэрны характэрны для знакамітых слуцкіх паясоў (нагадаем, што менавіта Міхал Казімір Радзівіл – заснавальнік слуцкай мануфактуры).

Пры гэтым абраная палітра падкрэслівае асаблівую годнасць, «высакароднасць» гандлёвай маркі. У выніку атрымаўся яркі, мяккі, інтэлігентны вобраз, які прыйдзецца даспадобы асноўнай частцы пакупнікоў. Акрамя таго, на ўпакоўцы змешчаны тэксты, якія не толькі знаёмяць з дадзенай гістарычнай асобай, але і дазваляюць лепей зразумець канцэпцыю маркі:

– Ці бачыла шаноўная пані, як вяльможны князь Радзівіл усміхнуўся і назваў мяне рыбанькай?
– Цудоўная суседка, дык і мяне таксама!
– Не дзіўна: усіх светлых пані наш добры князь кліча рыбанькамі.
– Ой, чуеце, зноў “рыбанька”. А каму гэта ён так ласкава?
– Той рыбаньцы, што на талерцы.

***

На сегодняшний день ситуация в Беларуси такова, что в сфере FMCG существуют единичные примеры брендов, которые созданы либо ведут свою коммуникацию с потребителем на белорусском языке. Поэтому, как ни парадоксально, с точки зрения продвижения продуктов и услуг, белорусская коммуникация в рекламе, а тем более брендинге является дополнительным преимуществом для отстройки от конкурентов.

«Князь Рыбанька» – первый белорусский бренд (заказчик – ООО «Фауна»), представляющий рыбную продукцию, который целенаправленно создавался на фундаменте белорусской истории и ряде культурных ассоциаций. Квинтессенция концепции заключена в названии. Языковая игра, на которой основан нейм, объединяет в одном дискурсе и товарную группу, и исторический и культурный контекст, заложенный в торговую марку.

Князь Михаил Казимир Радзивилл Рыбонька (1702 – 1762) – один из наиболее славных магнатов белорусской земли. В целом род Радзивиллов можно назвать самым известным в Беларуси. Их владение – Несвижский замок – сегодня является ярчайшей достопримечательностью страны. Сам же Михаил Раздзивилл Рыбонька был основателем прославленной мануфактуры шелковых слуцких поясов, стекольных мануфактур, создателем частного театра. Свое прозвище, с которым он вошел в историю, получил за ласковое обращение к окружающим дамам – «рыбонька». На этом интересном факте мы и решили сыграть, создавая бренд и выстраивая коммуникацию.

Игра слов и смыслов поддерживается и продолжается в слогане «Рыба, што княжыць на стале» («Рыба, которая княжит на столе»). Благодаря ему название раскрывается еще больше, приобретая дополнительные эмоциональные акценты на качественной оценке продукта. Глагол «княжит» подчеркивает статусность бренда, придает ему особую «премиальность». Необходимо отметить, что те виды рыбы, которые продаются под брендом «Князь Рыбанька» (сельдь, форель, семга и др.), были распространены и любимы среди белорусской шляхты.