Шпагель

Клиент:
Белатмит
Задача:
комплексная разработка торговой марки продуктов для гриля
Поделиться:

Брыф

Да задачы зрабіць гандлёвую марку нацыянальна арыентаванай і закласці ў яе беларускамоўную камунікацыю крэатары і дызайнеры Fabula Branding падыйшлі з асаблівай асалодай!

Задача

Распрацаваць дызайн гандлёвай маркі мясных прадуктаў для грылю.

Рашэнне

Асновай новага дызайну стала стылізаваная ў гравюрным стылі аўтарская ілюстрацыя, дапоўненая фотастылем, і яркія вобразы Шпагеля і Цмока – міфічнай беларускай істоты, знаёмай нам па казках з дзяцінства. Адпаведна стылю вырашана «рукапісная» шрыфтавая частка і агульная каларыстыка ўпакоўкі – у мяккіх, прыглушаных танах з перавагай сепіі.

Адмысловая аўтарская ілюстрацыя стылізавана пад старадаўнюю гравюру. Брэнд-персанажы Цмок і Шпагель з мяккім лагодным гумарам паказаны ў жартаўлівай сітуацыі прыгатавання прадукту, які прадстаўлены фотавыявай. Для розных відаў прадукцыі былі распрацаваны свае ўласныя легенды, а відавая кадыфікацыя прадукта адбываецца з дапамогай назвы катэгорыі, дадатковага колеру і фотавыявы.

Просты шрыфтавы лагатып з характэрнымі дэкаратыўнымі элементамі ўдала абыгрывае гучанне назвы ГМ і надае дызайну пэўную «гістарычнасць» і казачнасць, а цені і абводка вакол шрыфту ненавязліва ўзмацняюць зону лагатыпу ў агульным аб’ёме.

У кожнага героя ёсць свая гісторыя. Вось і нашыя брэнд-персанажы займелі сваю: на ўпакоўках змешчаны маленькія легенды пра сяброўства і смачныя прыгоды Цмока і Шпагеля, а таксама вясёлыя надпісы (кшталту «Смажыць Цмок каўбаскі бок!» і «Цмок, запальвай!»).

***

Fabula Branding разработала дизайн упаковки продуктов для гриля «Шпагель» для СЗАО «Белатмит».

Основой дизайна стала стилизованная под гравюру авторская иллюстрация, дополненная фотоизображением продукта. Ее центральные элементы – бренд-персонажи Шпагель и Цмок (огнедышащий дракон, мифическое существо из белорусских сказок), которые показаны в шутливой ситуации приготовления продукта.

Согласно легенде, Шпагель колбаски, шашлык, сосиски и шпикачки подготавливает, нанизывая их на шпагу, как на шампур, а Цмок – поджаривает. Мини-байки об этом (на белорусском языке), написанные специально под каждый вид продукта, размещены на этикетках и призваны увеличивать время контакта потребителя с упаковкой. В результате получился привлекательный дизайн, удачно отстраивающийся на полках от конкурентов и имеющий свой неповторимый облик с ненавязчивым национальным колоритом.