Hand Made Party ад FABULA

25.09.2013
Поделиться:
Сваё 5-годдзе Fabula Branding Company адзначыла ў апошнія дні лета, у рамках Летняга фармату фестывалю “Белы квадрат”. І трэба сказаць, цудоўна пагулялі!

Каб падзяліцца радасцю з усімі сябрамі і калегамі, мы арганізавалі адмысловае свята ў стылі hand-made.

Такая канцэпцыя юбілею была абрана не выпадкова.  Кожны праект, які распрацоўваецца ў Fabula – гэта своеасаблівая “ручная работа”,  якая вылучаецца эксклюзіўнасцю і арыгінальным падыходам.
№1Лого hand-made.jpg
Сяброўскі знак “Дай пяць!”, які адначасова выражае і асноўную канцэпцыю  Hand Made Party, стаў сімвалічным для юбілейнага святкавання.

Hand-made падрыхтоўка свята


№2-podgotovka.jpg

Падчас імпрэзы кожны госць мог не толькі пакаштаваць сапраўдны штукарскі хлеб з дамашнімі ласункамі, але і зрабіць нешта сваімі рукамі!

Распісвалi пернікі

№3-prianiki.jpg

Удзельнічалі ў стварэнні hand-made касметыкі

№4-cosmetica.jpg

Унікальны пекар Алесь Прышывалка спёк спецыяльна для “Фабулы” 12 боханаў хлеба розных гатункаў, якія госці з задавальненнем пакаштавалі! 

Алесь частуе гасцей і расказвае пра сапраўдны беларускі хлеб


№5-hleb.jpg

Лепшы падарунак – зроблены сваімі рукамі!

Hand-made палатно, падрыхтаванае нашымі мастакамі, стала  адначасова фотасценкай і своеасаблівай паштоўкай.

№6-holst-1.jpg

Усе сябры і калегі ў гонар “Фабулы” пакінулі фарбаваныя адбіткі сваіх далоняў, літаральна зрабіўшы hand-made.

№7-holst-2.jpg

Мы таксама вырашылі зрабіць падарунак усім гасцям і запрасілі беларускую фолк-рок капэлу “Папараць” – бо што за свята без танцаў?!

№8-Pit Pavlov.jpg

А вось адпачыць пасля вясёлых скокаў і пачытаць беларускія часопісы можна было ў імправізаванай хаце-чытальні.

№9-Hata-chytalnia.jpg

Неверагодныя дзед Дзям’ян і баба Маша надалі асаблівы каларыт усяму фэсту!

№10-ded i baba.jpg

Hand-made, усмешкі, беларускія прысмакі, этнічная музыка і вясёлыя танцы – гэта тое, што зрабіла свята насамрэч запамінальным і феерычным!

Дзякуем усім сябрам і калегам за цёплыя віншаванні, арыгінальныя падарункі і цудоўны настрой!

№11-gosti.jpg

І гэта толькі пачатак! Наперадзе яшчэ многа цікавостак і сюрпрызаў ад Fabula! Бо імяніннікам быць здорава!