Пацалункі, панда, валошка: топ-5 любімых беларускіх прадуктаў з брэндам ад нашай агенцыі
Легендарныя беларускія журавіны ў цукры, якія не маюць патрэбы ў прадстаўленні. Мы ганарымся, што змаглі падарыць гэтаму прадукту годны візуальны вобраз. Цяпер журавіны прыемна купіць у падарунак або сабе на дэсерт.
Ми-шу
Самы смачны беларускі сырок. Прынамсі, на думку многіх людзей. «Ми-шу» быў вядомы яшчэ да таго, як атрымаў назву і яркі дызайн упакоўкі. Але новы брэнд, пры стварэнні якога мы захавалі вядомы вобраз панды, дапамог аб'яднаць пазіцыі і актыўна развівацца.
Валошка. Белы полюс
Марозіва са смакам валошкі ад брэнда «Белы полюс» — гэта незвычайнае рашэнне, якое беларусы ацанілі вельмі высока. Распрацоўваючы дызайн упакоўкі, мы захавалі канстанты брэнда, забяспечыўшы цэласнасць. Але менавіта гэтая пазіцыя асабліва палюбілася людзям.
Цудоўная цукерня
З беларускім нэймам і нестандартным дызайнам упакоўкі, які адсылае да вобразу кандытарскай, і цукар стане саладзейшым. Канцэпцыя брэнда не толькі падкрэслівае нацыянальны каларыт традыцыйнага прадукту, але і вылучае яго на паліцы сярод канкурэнтаў.
Ле Хрустье
Паспяховасць брэнда лепш за ўсё адлюстроўвае цытата намесніка дырэктара Полацкага хлебазавода Дзмітрыя Ізотава:
«Распрацоўка ТМ дазволіла павялічыць продажы кандытарскіх палосак на рынках Беларусі і Расіі прыкладна ў 4 разы. Пакунак дапамог спажыўцу «зразумець» і палюбіць прадукт. У нейкі момант попыт перавысіў прапанову, і мы павялічылі вытворчасць, закупіўшы новае абсталяванне. Паспяховасць кандытарскіх палосак таксама паўплывала на рашэнне пашырыць асартыментны партфель — мы вывелі на паліцы новую лінейку сушак».