Smakava

Брэнд франшызы кавярань самаабслугоўвання: як мы змянілі ўяўленне пра каву з аўтамата.
Smakava-picture-56501

Брыф

Кліент запускаў сетку кавярань самаабслугоўвання, дзе каву можна прыгатаваць смачна і па-свойму. Праект планаваўся як франшыза кава-поінтаў новага пакалення, якія аб’ядноўваюць тэхналагічнасць, эстэтыку і даступнасць.

Smakava-picture-56477

Трэба было стварыць брэнд, які разбурыць стэрэатып пра нясмачную «каву з аўтамата» і ператворыць гэты досвед у асалоду, параўнальную з візітам у любімую кавярню.

Smakava-picture-56478

Задачы

  • правесці даследаванне рынку і аўдыторыі, вызначыць бар’еры ўспрымання і пункты росту;
  • распрацаваць платформу брэнда і пазіцыянаванне;
  • стварыць нэйм, айдэнтыку і камунікацыйную сістэму, якая адлюстроўвае філасофію брэнда;
  • распрацаваць архітэктурную канцэпцыю кавярань самаабслугоўвання;
  • прадумаць брэндынг кавапоінтаў, носьбіты фірмовага стылю, UX/UI-дызайн сайта франшызы.

Smakava-picture-56479

Даследаванні і аналітыка

Каманда Fabula Branding даследавала не толькі рынак кавярань, але і сумежныя катэгорыі, дзе важныя хуткасць, эмоцыі і звычкі. Аналіз паказаў, што расце зацікаўленасць у аўтаматах з карыснай ежай і напоямі. Адначасова ёсць попыт на зручнасць, гібкасць і кантроль выбару — усе тое, што адпавядае духу самаабслугоўвання.

Smakava-picture-56480

Аднак застаецца галоўная праблема фармату — недавер да аўтаматаў: пакупнікі не вераць у якасць напою, што стварае бар’ер і для інвестараў.

На падставе гэтых дадзеных сфармавалася ідэя: Smakava павінна не канкурыраваць з кавярнямі або кава-аўтаматамі, а пераасэнсаваць само паняцце «кава-брэйк» — зрабіць яго індывідуальным, зручным, смачным.

Smakava-picture-56481

Платформа брэнда і пазіцыянаванне

Fabula Branding стварыла пазіцыянаванне, якое яскрава прэзентуе праект для B2B- і B2C-аудыторый. Гэта не проста аўтаматы, а сістэма, што робіць працэсы прыбытковымі, напоі смачнымі, а чалавека — бадзерым і гатовым да новага дня.

Smakava-picture-56482

Для спажыўцоў гэта эмацыйны брэнд з індывідуальным падыходам, які стварае моманты радасці і камфорту. Для партнёраў — зразумелае франшызнае рашэнне, што прыносіць пасіўны прыбытак, дае магчымасць развівацца і падабаецца аўдыторыі.

Smakava-picture-56483

Так Smakava стала брэндам, які аб’ядноўвае чалавечнасць і бізнес-падыход — і даказвае, што кава з аўтамата можа быць смачнай, стыльнай і натхняльнай.

Smakava-picture-56484

Назва пабудавана на аснове двух беларускіх слоў — смак і кава, якія разам утвараюць арганічнае і цёплае гучанне.

Нэймінг

Smakava — гэта назва, у якой спалучыліся аўтэнтычнасць, гучанне і сэнсавая глыбіня. Гэта культурны код брэнда, што перадае павагу да мовы і лакальнага кантэксту.


Smakava-picture-56485

Фанетычна нэйм легкі і меладычны: кароткія адкрытыя склады робяць яго простым для ўспрымання і запамінання.

Smakava ўспрымаецца як назва сапраўднага месца — нібы гэта кропка на мапе Беларусі, дзе вараць смачную каву і куды заўседы хочацца вярнуцца. Такое асацыятыўнае гучанне ўзмацняе геаграфічнасць брэнда, надае яму душэўнасць і пазнавальнасць.

Галоўны слоган брэнда — «Будзе кава — будзе справа». Гэта жыццясцвярджальная фраза з народным гучаннем, у якой сустрэліся лёгкасць, энергія і беларускі менталітэт.

Слоган і камунікацыя

Камунікацыя будуецца вакол сяброўства, гумару і мясцовага характару. Брэнд свабодна размаўляе на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. Так нараджаюцца кароткія і жывыя паведамленні, якія легка адаптуюцца пад носьбіты: «Грэе рукі, грэе сэрца», «Твой унутраны барыста», «Не спі — папі!», «With coffee we do more».

Smakava-picture-56487

Працуючы над айдэнтыкай Smakava, каманда агенцтва імкнулася стварыць тую самую жывую і ўтульную атмасферу, якую мы звычайна шукаем у кавярнях.

Айдэнтыка

Таму ў дызайне поінта з’явіліся элементы, нехарактэрныя для аўтамата: апетытныя фудзоны, цёплае візуальнае афармленне, зразумелае і «смачнае» меню, фірмовая шыльда.

Smakava-picture-56488

Фотастыль — эмацыйны і жывы: зерня кавы і апетытная выпечка перадаюць атмасферу свежасці і асалоды.

Лагатып выкананы гратэскным шрыфтам з «птушачкай», што паказвае, на якую літару падае націск. Гэта стылеўтваральны элемент брэнда: ен лёгка адаптуецца пад фарматы і можа выкарыстоўвацца як неонавая шыльда, знак на ўпакоўцы або дэталь у digital-асяроддзі. Палітра пабудавана на кантрасце жоўтага і чорнага колераў — спалучэнне, якое асацыюецца з энергіяй, свежасцю і цяплом. Візуальны стыль лаканічны і сучасны: чыстыя формы, мінімалізм, шмат паветра і ўвага да дэталяў.


Smakava-picture-56489

Фірмовы стыль арганічна інтэграваны ў архітэктуру — кавярні Smakava выглядаюць сучасна, чыста і гасцінна.

Архітэктурная канцэпцыя

Архітэктурнае рашэнне кавярань самаабслугоўвання распрацавана ў партнёрстве з Nikoengineering. Асаблівая ўвага нададзена заніраванню і зручнасці ўзаемадзеяння: карыстальнік можа за лічаныя хвіліны выбраць напой, аплаціць, дадаць інгрэдыенты і атрымаць свой ідэальны кубак кавы — без лішніх рухаў.

Smakava-picture-56490

Брэндаванне носьбітаў

Fabula Branding стварыла сістэму афармлення для ўсіх кропак кантакту з брэндам: меню, кубкі, каваматы, упакоўку, рэкламныя матэрыялы, digital-шаблоны. Таксама распрацавана прэзентацыя для інвестараў — лаканічная, візуальна выразная і структурна дакладная.

Smakava-picture-56491

UX/UI-дызайн сайта

Для Smakava створаны яскравы лэндынг, які прэзентуе франшызу патэнцыйным партнёрам і інвестарам. Дызайн падкрэслівае простасць і тэхналагічнасць праекта: чыстыя лініі, кантрасныя акцэнты, простая навігацыя. На сайце карыстальнік адразу разумее, што Smakava — гэта не проста кавярня, а франшыза з патэнцыялам росту і празрыстай эканомікай.

Smakava-picture-56492

Вынік

Smakava — гэта новая катэгорыя на рынку кавярань самаабслугоўвання Беларусі. Брэнд аб’яднаў смак, эмоцыю і тэхналогію, даказаўшы, што кава з аўтамата можа быць не толькі зручнай, але і натхняльнай.

Smakava-picture-56493

Створаная Fabula Branding платформа брэнда стала трывалай асновай для маштабавання і франшызнага развіцця.

Сёння Smakava актыўна адкрывае новыя кропкі, вядзе digital-камунікацыю і фармуе новую кава-культуру — даступную, жывую і сапраўды беларускую.

Smakava-picture-56494
Smakava-picture-56495
Smakava-picture-56496
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда

С моим правом отозвать свое согласие в порядке, установленном Законом Республики Беларусь от 07.05.2021 N 99-З "О защите персональных данных", ознакомлен.

Понятно

×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда

С моим правом отозвать свое согласие в порядке, установленном Законом Республики Беларусь от 07.05.2021 N 99-З "О защите персональных данных", ознакомлен.

Понятно