Imkliva

Брыф
Пасля шматгадовай паспяховай працы ў сегменце В2В страхавое таварыства «Гарантыя» плануе выходзіць і ў сегмент В2С, адначасова ўмацаваўшы і ўзмацніўшы пазіцыі ў існуючых каналах продажаў. Кампаніі быў патрэбны новы брэнд, які б дазволіў аб'яднаць усе напрамкі развіцця.

Пашыраючы канал продажаў у сферу B2C, трэба ўлічваць, што ў вачах патэнцыяльнага спажыўца шматлікія прадстаўнікі рынка не моцна адрозніваюцца паміж сабой з-за падабенства прадуктовай прапановы і, што важна, адзінага акранімічнага падыходу да нэймінга. Неабходна было зрабіць брэнд, які б адразу вылучаў кампанію ў агульным шэрагу канкурэнтаў і актыўна трансліраваў яе перавагі.



Imkliva — выразнае беларускае слова з характарам: гэта хуткасць і якасць, адпаведнасць актуальным патрабаванням рынку і ўменне адказаць на выклікі часу.
Рашэнне
Адначасова з гэтым новае імя захоўвае вытанчанасць і меладычнасць. Настрой нэйма падтрымлівае слоган: «Imkliva. Жыві шчасліва» — рыфмаванае, кароткае пасланне з вельмі пазітыўным эмацыйным пасылам. Атрыманы вобраз перадае патрэбнае паведамленне: у кампаніі ўсё і заўсёды будзе пад кантролем, а кліенты ў гэты час змогуць атрымліваць асалоду ад жыцця.

Новы фірмовы стыль працягвае фарміраваць вобраз брэнда — моцны, сучасны, зразумелы. Інструментамі для стварэння новага вобліку сталі: лаканічны і адаптыўны графічны знак у выглядзе стылізаванай птушачкі — сімвал упэўненасці; унікальнае шрыфтавое напісанне, якое ілюструе дынаміку руху, закладзеную ў нэйм; яркі колер, які адразу прыцягвае ўвагу і адкрыта заяўляе пра сябе.


