Матуля
Ідэі адраджэння нацыі праз духоўныя каштоўнасці: рэдызайн для «Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства "Матуля».
Прымаць удзел у дабрачыннай дзейнасці і рабіць гэты свет лепшым – што можа быць больш годным як для асобнага чалавека, так і для цэлай арганізацыі? Таму каманда Fabula Branding з асаблівай асалодай узялася за дабрачынны праект рэдызайну фірменнай айдэнтыкі для Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля”.
Лагатып
Ідэі святасці мацярынства і дзяцінства, адраджэння нацыі праз духоўныя каштоўнасці, нацыянальная адметнасць – менавіта на гэтым падмурку распрацоўваўся новы фірменны знак Цэнтра, які прадстаўляе стылізаваны вобраз Маці Божай – сімвала мацярынства і духоўнасці.
Сучасная стылістыка, далікатная каляровая гама, просты шрыфт – усё гэта робіць лагатып вобразным, зразумелым і эмацыйна цёплым.
Фiрменны стыль
Фірменная айдэнтыка пабудавана на ўзоры з рознакаляровых кропак – дадзены пуанталістычны прыём дазволіў зрабіць патэрн максімальна гібкім для далейшых творчых пераўтварэнняў. Яшчэ адзін цікавы падыход у фірменным стылі «Матулі» – прынцып вёрсткі тэксту, заснаваны на размяшчэнні тэксту на белай плашцы наверх патэрну з кропак.
Для замоўцы былі прапанаваны варыянты выкарыстання элементаў айдэнтыкі на розных фірменных і рэкламных носьбітах.
***
Команда FabulaBranding приняла участие в благотворительном проекте по редизайну логотипа и разработке фирменной айдентики для общественного благотворительного объединения «Центр поддержки семьи и материнства "Матуля"». Новый фирменный знак представляет собой стилизованный образ Божьей Матери – символа святости материнства и духовности.
Логотип Потребительские исследования Анализ рынка Конкурентный анализ Анализ трендов, мировых практик Брендирование оборудования, униформы, POSM Фирменный стиль Частная консультация по бренду