Dudar
![Dudar-picture-49126 Dudar-picture-49126](/upload/resize_cache/iblock/37b/bbrnrycpr8fh8fvk21yecf8l2kdlv0s2/454_302_2/02_dudar_big.jpg)
Крафтавае піва — катэгорыя, якая задае свае трэнды для візуальнай і вербальнай айдэнтыкі. Прадукты вырабляюцца выключна невялікімі партыямі, што дае свабоду ў выкарыстанні спецыфічных дызайнерскіх і друкарскіх прыёмаў. Аўдыторыя наватараў з задавальненнем прымае самыя смелыя рашэнні, а паліца выглядае ярка і стылёва. Як вылучыцца новаму брэнду?
Fabula Branding падышла да рашэння задачы грунтоўна. Хацелася стварыць не толькі прывабны брэнд, а i расказаць пра паходжанне піва, адлюстраваць нацыянальны каларыт. Распрацаваць такое дызайн-рашэнне, якое было б цікава бачыць таксама і на вопратцы, аксесуарах — зрабіць мерч, які б сапраўды хацелася набываць і насіць.
Так з’явілася назва Dudar. Мілагучнае беларускае імя стварыла вобраз вясёлага музыкі, сваёй энергетыкай здольнага падбадзёрыць нават самага сумнага наведвальніка паба. Гэты персанаж — мясцовы, але любіць падарожнічаць, захоўвае свае веды і дапаўняе іх новым досведам.
Выява майстра духавых інструментаў з'явілася ў лагатыпе. Фірмовымі колерамі брэнда выбраны чорны і белы, якія дапаўняюць лінагравюрную стылістыку ілюстрацыі. Таксама спецыялісты агенцыі забрэндавалі шмат разнастайных носьбітаў і распрацавалі яркую камунікацыю, якая дазволіла «Дудару» размаўляць са спажыўцамі на адной мове.
![Dudar-picture-49127 Dudar-picture-49127](/upload/resize_cache/iblock/7d2/eb8lcnbjnbj2wx14twwm4vqqq2hz1buv/454_302_2/03_dudar_big.jpg)
![Dudar-picture-49128 Dudar-picture-49128](/upload/resize_cache/iblock/755/gn95iqf0gibtn6zycvf115x2522sqkxm/454_302_2/04_dudar_big.jpg)
![Dudar-picture-49129 Dudar-picture-49129](/upload/resize_cache/iblock/3cf/91ixh0sjrjni4z67whawkmlndbsrlw9g/454_302_2/05_dudar_big.jpg)
![Dudar-picture-49130 Dudar-picture-49130](/upload/resize_cache/iblock/9ae/l8jtr4bi0ovxjw3b3kvpuibnlmt4vnw8/454_150_2/06_dudar_s_long.jpg)
![Dudar-picture-49131 Dudar-picture-49131](/upload/resize_cache/iblock/c6e/ruh3mbtjivu2s6omgj1wgabmwqaoowax/454_302_2/07_dudar_big.jpg)
![Dudar-picture-49132 Dudar-picture-49132](/upload/resize_cache/iblock/789/11k83p8t525ngea1gbqkkrl7mnzr1w7b/454_302_2/08_dudar_big.jpg)
![Dudar-picture-49133 Dudar-picture-49133](/upload/resize_cache/iblock/6f8/3pc8wex7fh3g8qddugdzx81aiixsle56/454_302_2/09_dudar_big.jpg)
![Dudar-picture-49134 Dudar-picture-49134](/upload/resize_cache/iblock/c4b/6xlv2304aspkg6tvf224drddrr7f5qbn/454_302_2/10_dudar_big.jpg)