Родныя мясціны

Беларуские пейзажи и деление упаковки на контрастные блоки. Эффектное и выразительное решение.
Родныя мясціны-picture-55086

Бриф

Вывад навінкі на насычаны рынак каўбасных вырабаў патрабаваў правільнага пазіцыянавання, а таксама стварэння моцных атрыбутаў брэнда, якія б прыцягвалі ўвагу да гандлёвай маркі і ўдала вылучалі яе сярод канкурэнтаў.

Родныя мясціны-picture-55074

Нэйм «Родныя мясціны» распавядае пра паходжанне ГМ (важны матыватар для многіх пакупнікоў), а таксама стварае моцную эмацыйную сувязь з брэндам.

Рашэнне

Слоган «Мапа каўбасных смакаў» падтрымлівае нэйм і адсылае да такіх сучасных гастранамічных паняццяў, як вінная або сырная мапа, і такім чынам павышае статус прадукту.

Родныя мясціны-picture-55075

Акцэнтным элементам дызайну з'яўляецца буйны лагатып на круглай плашцы. Чыстая геаметрычная форма, цэнтраванае размяшчэнне і свежы зялёны колер дадаюць выразнасці ўпакоўцы і дапамагаюць вылучыць гандлёвую марку на паліцы. Дасягненню гэтай мэты спрыяе таксама арыгінальнае для катэгорыі выкарыстанне маляўнічых фота беларускіх пейзажаў і падзел этыкеткі на кантрасныя блокі.

Родныя мясціны-picture-55076

Відавая адстройка ажыццяўляецца на аснове фотаілюстрацый і значка інфаграфікі з выявай жывёлы, адпаведнай сыравіне.

Родныя мясціны-picture-55077

У межах распрацоўкі асноўнай гандлёвай маркі перад намі стаяла задача па стварэнні суббрэнда для лінейкі дзіцячай прадукцыі.

Рашэннем сталі «Родныя мясцінкі». Марка пераймае асноўныя прынцыпы пазіцыянавання і структуру дызайну мацярынскага брэнда: выразны лагатып, падзяленне этыкеткі на кантрасныя блокі.

Родныя мясціны-picture-55078

Але колеры сталі больш яркімі, іх спалучэнне — мякчэйшым, а вербальная камунікацыя — больш ласкавай. Так, акрамя нэйма, памяншальна-ласкальны суфікс з'яўляецца і ў радку з апісаннем віду прадукту: сасісачкі, каўбаска «Родныя мясцінкі».

Родныя мясціны-picture-55079
Родныя мясціны-picture-55080

Акрамя гэтага, замест фотавыяў рэальных пейзажаў выкарыстаны маляўнічыя аўтарскія ілюстрацыі.

Пералічаныя асаблівасці падкрэсліваюць дзіцячы характар лінейкі і ствараюць неабходны для катэгорыі вясёлы настрой.

Родныя мясціны-picture-55081
Родныя мясціны-picture-55082
Родныя мясціны-picture-55083
Родныя мясціны-picture-55084
Родныя мясціны-picture-55085
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда

С моим правом отозвать свое согласие в порядке, установленном Законом Республики Беларусь от 07.05.2021 N 99-З "О защите персональных данных", ознакомлен.

Понятно

×
Расскажем о сильных и слабых сторонах вашего бренда

С моим правом отозвать свое согласие в порядке, установленном Законом Республики Беларусь от 07.05.2021 N 99-З "О защите персональных данных", ознакомлен.

Понятно