Сафійка

Клиент:
ААТ «Полацкі малочны камбінат»
Задача:
Комплексная распрацоўка гандлёвай маркі для лінейкі малочнай прадукцыі
Поделиться:

Задача

Комплексная распрацоўка гандлёвай маркі для лінейкі малочнай прадукцыі.

Рашэнне

У аснове канцэпцыі — падкрэсленая рэгіянальнасць і пашана да сямейных каштоўнасцей.

Нэйм «Сафійка» з ласкавым гучаннем стварае вобраз якаснага мясцовага прадукту са слаўнай гісторыяй, які яднае людзей і сям'ю. Шматзначная назва, з аднаго боку, выклікае асацыяцыі з Полацкам (Сафійкай спрадвеку называлі Сафійскі сабор − сімвал горада). З другога боку, можа трактавацца як папулярнае імя дзяўчынкі, брэнд-персанажа гандлёвай маркі (Сафійка — знаёмая, блізкая, родная, магчыма дачка, унучка, сястра ці суседка), што звязвае марку з такімі каштоўнасцямі, як пяшчота, любоў, клопат аб блізкіх і іхнім здароў'і. Абедзве канатацыі будуюць глыбокую эмацыянальную сувязь паміж гандлёвай маркай і спажыўцамі, павышаюць лаяльнасць пакупнікоў, спрыяюць станоўчаму ўспрыманню прадукту.

Графічная выява Сафійскага сабора і аўтарская ілюстрацыя з постаццю брэнд-персанажа ствараюць арыгінальны і яркі візуальны вобраз.

Буйны шрыфтавы лагатып на глыбокім сінім фоне фарміруе прыкметны логаблок і прыцягвае ўвагу да назвы гандлёвай маркі. Белы колер добра суадносіцца з катэгорыяй малочнай прадукцыі.

Адстройка па віду прадукту заснавана на змене фонавага колеру і буйнога надпісу.

Задача

Комплексная разработка торговой марки для линейки молочной продукции.

Решение

В основе концепции — подчеркнутая региональность и внимание к семейным ценностям.

Нейм «Сафийка» с ласковым звучанием создает образ качественного местного продукта со славной историей, который объединяет людей и семью. Многозначное название, с одной стороны, вызывает ассоциации с Полоцком (Софийкой издревле называли Софийский собор — символ города). С другой стороны, может трактоваться как популярное имя девочки, в том числе бренд-персонажа торговой марки (Софийка — знакомая, близкая, родная, возможно дочь, внучка, сестра или соседка), что связывает марку с такими ценностями, как нежность, любовь, забота о близких и их здоровье. Обе коннотации создают глубокую эмоциональную связь между торговой маркой и потребителями, повышают лояльность покупателей, способствуют положительному восприятию продукта.

Графическое изображение Софийского собора и авторская иллюстрация с фигурой бренд-персонажа создают оригинальный и яркий визуальный образ.

Крупный шрифтовой логотип на глубоком синем фоне формирует заметный логоблок и привлекает внимание к названию торговой марки. Белый цвет хорошо соотносится с категорией молочной продукции.

Отстройки по виду продукта основана на изменении фонового цвета и крупной надписи.