Жировичский фест
Лагатып-груша, які перадае творчы кірунак музычнага фестывалю і адлюстроўвае яго духоўную сутнасць. Дабрачынны праект агенцыі.
Штогод 20 мая ў Жыровіцах святкуюць цуд з'яўлення іконы Маці Божай «Жыровіцкая» на лясной грушы ў 1470 годзе. У гонар адной з найвялікшых святынь Беларусі вось ужо ў трэці раз праводзіцца «Жыровiцкі фэст», у якім прымаюць удзел аматарскія і прафесійныя музычныя і харавыя калектывы, сольныя выканаўцы, паэты. Падчас фэсту ладзяцца ўрокі народнага танца, майстар-класы народных умельцаў, гульнi і іншыя актыўнасці пад адкрытым небам.
Кіраўніцтва Місіянерскага аддзела Навагрудскай епархіі Жыровіцкага манастыра звярнулася да Fabula Branding з просьбай распрацаваць для Жыровіцкага фэсту лагатып, які б перадаваў творчы кірунак фестывалю і адлюстроўваў яго духоўную сутнасць.
Так з'явіўся лагатып-груша, унутры якога – сілуэт ігрушавага дрэва з анёлам, крону якога ўтвараюць розныя музычныя інструменты.
Праект распрацаваны на дабрачыннай аснове.
Логотип Потребительские исследования Анализ рынка Конкурентный анализ Анализ трендов, мировых практик Фирменный стиль