Жировичский фест
Лагатып-груша, які перадае творчы кірунак музычнага фестывалю і адлюстроўвае яго духоўную сутнасць. Дабрачынны праект агенцыі.

Штогод 20 мая ў Жыровіцах святкуюць цуд з'яўлення іконы Маці Божай «Жыровіцкая» на лясной грушы ў 1470 годзе. У гонар адной з найвялікшых святынь Беларусі вось ужо ў трэці раз праводзіцца «Жыровiцкі фэст», у якім прымаюць удзел аматарскія і прафесійныя музычныя і харавыя калектывы, сольныя выканаўцы, паэты. Падчас фэсту ладзяцца ўрокі народнага танца, майстар-класы народных умельцаў, гульнi і іншыя актыўнасці пад адкрытым небам.
Кіраўніцтва Місіянерскага аддзела Навагрудскай епархіі Жыровіцкага манастыра звярнулася да Fabula Branding з просьбай распрацаваць для Жыровіцкага фэсту лагатып, які б перадаваў творчы кірунак фестывалю і адлюстроўваў яго духоўную сутнасць.






